РБК-Украіна

РБК-Украіна

Каранцін, абвешчаны ва Украіне ў сувязі з пандэміяй каранавіруса да 22 мая, будзе працягнуты і пасля гэтай даты. Пра гэта заявіў у аўторак прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«Каранцін да 22 мая, але гэта не канчатковая дата. Мы будзем працягваць», — сказаў ён у эфіры ўкраінскага тэлеканала «1+1».

Па словах прэм'ера, Украіна цяпер знаходзіцца на піку захворвання.

Паводле Сусветнай метрыкі, ва Украіне 16 тысяч выпадкаў каранавіруса, памерлі 425 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0