Пра гэта газеце «Віцьбічы» паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
Па яго словах, 20% медработнікаў, якія былі інфікаваныя каранавірусам, выздаравелі, у тым ліку і ад пнеўманіі, і прыступілі да працы.
5 тысяч чалавек у красавіку перанеслі вірусныя пнеўманіі. Цяпер для ахвотных з гэтай катэгорыі арганізуюць рэабілітацыю ў санаторыі «Чыгуначнік» (тут будзе 219 ложкаў). Курс аднаўлення разлічаны на 10-12 дзён з упорам на дыхальную гімнастыку.
Ад далечвання пнеўманій вызвалілі санаторый «Летцы», які ў пік эпідэміі ў другой палове красавіка задзейнічалі пад гэтыя мэты.
Пакуль захавае інфекцыйны профіль гарадская бальніца №1.
У Віцебскай вобласці — трохі больш за 1130 тысяч жыхароў.
Паводле звестак кітайскіх і заходніх навукоўцаў, пнеўманія развіваецца прыкладна ў 15% носьбітаў COVID-19. Адпаведна, па колькасці вірусных пнеўманій можна ацаніць рэальнае распаўсюджанне каранавіруса.