Карэспадэнт расійскага «Першага канала» Аляксей Кручынін, тыдзень таму высланы з Мінска, вырашыў адказаць на сюжэт тэлеканала «Беларусь-1» пра сябе.

Чытайце таксама:

БТ: Сем фэйкаў пра Беларусь — гэта дно, таварышы прапагандысты з «Першага канала»

Журналіст «СБ»: Карэспандэнт Першага канала Кручынін — недачалавек

Ён цытуе прэтэнзіі, агучаныя беларускімі тэлевізійнікамі, і дае свае каментары. Прывядзём некаторыя прыклады.

1. Напрыклад, «Першы канал» сцвярджаў, што велікодныя службы і рэспубліканскі суботнік прывялі да чарговай успышкі каранавіруса ў Беларусі. БТ адказвае: успышкі няма, проста штодня фіксуецца па 750-900 новых выпадкаў, як і раней. Кручынін пярэчыць: я і казаў, што прырост быў.

2. «Першы канал» паказаў шэраг магілаў у Стоўбцах. На адным з партрэтаў была дзяўчына, якая загінула ў 2019-м у аўтакатастрофе. БТ: «Першы канал» — трупаеды! Кручынін: а я не і казаў, што гэта дзяўчына памерла ад каранавіруса!

3. «Першы канал» заявіў, што Беларусь па прыросце выяўленых выпадкаў каранавіруса на душу насельніцтва выйшла на трэцяе месца ў Еўропе. БТ пярэчыць: паглядзіце хаця б на сваю Расію. Кручынін цяпер тлумачыць метадалогію: ён узяў канкрэтна 28 красавіка (сюжэт выйшаў 6 мая) і падлічыў, што ў пераліку на колькасць насельніцтва Беларусь апярэджвала па новых выпадках усіх, апроч Ватыкана і Сан-Марына.

«Я быў карэспандэнтам у «Белоруссии», а не ў Расіі. Адпаведна, у мае абавязкі ўваходзіла асвятляць сітуацыю менавіта ў «Белоруссии». На жаль, калегі з БТ-1, дно прабілі менавіта вы. А мы проста сумленна зрабілі сваю працу — як заўсёды», — заявіў Кручынін.

«Я не раблю сюжэтаў, якія ўступаюць у канфлікт з маім сумленнем», — удакладніў ён у каментарах.

Чытайце таксама:

Расказваў пра ўкраінскіх «карнікаў» і беларускіх нацыяналістаў. Што за журналіст Кручынін, якога выслалі з Беларусі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?