Аляксандр Лукашэнка здзейсніць сёння рабочую паездку ў Магілёў, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы спачатку азнаёміцца з добраўпарадкаваннем гарадскога парку «Падніколле», наведае Свята-Мікольскі жаночы манастыр.
Падчас рабочай паездкі яму даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і выкананні даручэнняў па добраўпарадкаванні Магілёва.
Затым запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з актывам Магілёўскай вобласці, якая пройдзе на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
0
0
0
0
0
0