Матчы пройдуць у Лісабоне, піша Tribuna.com.

Чакаецца, што 8 і 9 жніўня адбудуцца незгуляныя матчы ў адказ 1/8 фіналу, а 12 жніўня ў Лісабоне стартуе міні-турнір. Восем каманд згуляюць у фармаце плэй-оф з адным матчам.

Усе матчы пройдуць на стадыёнах «Жазэ Алваладе» і «Эштадыу да Луш» без гледачоў.

У 1/4 фіналу ЛЧ ужо выйшлі «ПСЖ», «Атлетыка», «Аталанта» і «Лейпцыг».

Астатнія чатыры пуцёўкі будуць разыграныя ў парах «Рэал» — «Ман Сіці» (першы матч 1:2), «Чэлсі» — «Баварыя» (першы матч 0:3), «Ліён» — «Ювентус» (першы матч — 1:0), «Напалі» — «Барселона» (першы матч 1:1).

Раней паведамлялася, што новы розыгрыш Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы стартуе ў жніўні, а групавы турнір — пасля 20 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0