Закон аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў Ганконгу, прыняты ўладамі Кітая, афіцыйна ўступіў у сілу, паведамляе RTHK.
Новы закон закліканы прадухіляць пагрозу дзяржаўнай уладзе, у тым ліку не дапускаць падбухторвання, тэрарызму і ўмяшання знешніх сіл у справы адміністрацыйнага раёна.
Дакумент прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення:
для тых, чые дзеянні накіраваны на падрыў улады альбо аддзяленне Ганконга або іншай часткі краіны ад Кітая;
для тых, хто здзейсніў тэракт;
для тых, хто ўступіў у змову з замежнымі сіламі з мэтай паставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку.
Таксама ў Ганконгу будуць створаны спецыяльныя прадстаўніцтвы органаў дзяржбяспекі Кітая.
0
0
0
0
0
0