Што падахвочвае студэнтаў мяняць універсітэты і спецыяльнасці? Чаму людзі ідуць па другую вышэйшую адукацыю? Як адбываецца перавод на практыцы?

Разам з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у Вільні мы сабралі ўсё самае важнае пра пераводы.

Прычын для пераводу існуе мноства. Тут мы сабралі тыя, што сустракаюцца часцей за ўсё:

  • жаданне пажыць у іншым горадзе ці краіне,
  • жаданне змяніць спецыяльнасць або кірунак,
  • незадаволенасць якасцю адукацыі, навучальным працэсам, выкладчыкамі,
  • адсутнасць перспектыў у будучым працаўладкаванні,
  • неадпаведнасць адукацыі жыццёвым інтарэсам.

Калі вы даўно заўважаеце, што адна з гэтых прычын датычыцца і вас, магчыма, варта задумацца пра перавод або, напрыклад, пра другую адукацыю.

Што трэба ведаць пра перавод

  • Перавесціся можна, калі ў іншым універсітэце ёсць вольныя месцы. Гэта заўсёды можна ўдакладніць, напісаўшы ва ўніверсітэт. Многія ўніверсітэты цяпер актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, таму адказ не прымусіць сябе доўга чакаць. Калі заяў пададзена больш, чым свабодных месцаў, універсітэт праводзіць конкурсны адбор.

  • Перавесціся можна на любую форму навучання: вочную або завочную.

  • Перавесціся можна толькі на тую ж ступень адукацыі, на якой вы навучаліся або навучаецеся цяпер. Напрыклад, нельга перайсці з бакалаўрскай праграмы на магістарскую.

  • Кожны універсітэт вызначае розныя даты пераводаў. Напрыклад, ЕГУ прымае заяўкі на перавод да 1 верасня, паколькі навучальны год там пачынаецца з 1 кастрычніка.

  • Курс пераводу вызначаецца зыходзячы з таго, колькі пройдзеных вамі раней курсаў могуць быць перазалічаны. У розных універсітэтах — розныя навучальныя праграмы. Часам курсаў або гадзін па іх не хапае, каб спакойна перайсці на наступны год навучання. Тады ўніверсітэт прапануе або залічэнне на папярэдні курс, або кампенсаваць розніцу, узяўшы дадатковую вучэбную нагрузку. ЕГУ ў такіх выпадках часта прапануе сфармаваць індывідуальны план навучання, расфармаваць у ім нагрузку і прайсці неабходныя курсы згодна з такім планам.

Для залічэння трэба да 1 верасня прайсці ўсяго 4 крокі.

Сёлета ўсё можна зрабіць, не выходзячы з дому:

  • абраць цікавую праграму,
  • сабраць дакументы,
  • запоўніць анкету,
  • запоўніць анлайн-заяўку на прызнанне кваліфікацыі ў Літве.

Чытайце пра ўласны досвед тых, хто ўжо перавёўся, па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0