Албанія плануе падаць заяўку на ўваходжанне ў Еўрасаюз да канца красавіка,
паведамляе РІА Новости са спасылкай на албанскія СМІ.
Чакаецца, што афіцыйны дакумент будзе ўручаны прадстаўнікам Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, 28 красавіка.
Такім чынам, Албанія далучыцца да суседняй Чарнагорыі, якая падала заяўку на ўступленне ў ЕС у снежні 2008 года. У якасці іншых патэнцыяльных кандыдатаў гэтага года назіральнікі называюць Сербію, а таксама Боснію і Герцагавіну.
Членства ў ЕС з’яўляецца адной з галоўных мэтаў, якія абвяшчае прэм’ер‑міністр Албаніі Салі Берыша напярэдадні выбараў 28 чэрвеня гэтага года. Раней, 1 красавіка, Албанія разам з Харватыяй афіцыйна ўступіла ў НАТО.
0
0
0
0
0
0