Памерла маці былога трэнера БАТЭ і галоўнага трэнера ЦСКА Віктара Ганчарэнкі.

Армейцы выказалі спачуванні спецыялісту.

«Кіраўніцтва і калектыў ЦСКА, гульцы і трэнеры каманды глыбока смуткуюць у сувязі з раптоўнай смерцю маці галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. Выказваем шчырыя спачуванні Віктару Міхайлавічу і яго сям'і», — гаворыцца ў паведамленні клуба.

Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках у 1977 годзе. Бацькі пераехалі адтуль пасля Чарнобыльскай катастрофы, мама жыла ў Акцябрскім Гомельскай вобласці. Бацька памёр у 1993-м, сын затым перавёз маму ў Бараўляны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0