МЮ – пераможцы Лігі чэмпіёнаў у 2008 годзе – выйгралі ў сераду ў «Порту» у гасцях 1:0.

На 6-й хвіліне адзіны мяч – але які! – у гульні забіў з вострага вугла… партугалец Крышціану Раналду.

Па суме двух матчаў (тыдзень таму – 2:2) у паўфінал крочыць МанЮнайтэд.

«Арсенал» дома разабраў на запчасткі іспанскі «Вільярэал» – 3:0 (Тэа Уолкат, 10, Эманюэль Адэбаёр, 60, Робін ван Персі, 69-пен.). Першы матч 1:1.

Такім чынам «Манчэстэр Юнайтэд» і «Арсенал» стварылі другую паўфінальную пару.
Першы матч у Манчэстэры 29 красавіка, матч у адказ - 5 мая ў Лондане.
У першым паўфінале сустрэнуцца «Чэлсі» і «Барселона».

Тут першы матч 28 красавіка ў Барселоне, матч у адказ 6 мая ў Лондане.

***

Як і год таму, у паўфіналах апынуліся тры англійскія і адзін іспанскі (каталонскі) клуб

(толькі тады было так: МЮ – «Барселона», «Чэлсі» – «Ліверпуль»). Месца «Ліверпуля», які вылецеў у аўторак, заняў «Арсенал».

Што да сёлетняга розыгрышу, з чатырох камандаў, што выйшлі ў паўфінал, толькі адна ў мінулым сезоне першынствавала ў сваім чэмпіянаце. Гэта – МЮ. «Чэлсі» і «Барса» былі другімі, «кананіры» фінішавалі трэцімі ў прэм’ер-лізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?