Менавіта так расцэньвае амністыю падчас крызісу сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Георгій Дзмітрук.

Цяпер у Беларусі адбываюць пакаранне больш за 37 тыс. чалавек, з іх 46% — за здзяйсненне злачынстваў, накіраваных супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці.

— Тое, што беларуская судовая сістэма і сістэма выканання пакаранняў – побач з дзяржкампаніяй па алкагалізацыі насельніцтва краіны – з’яўляюцца прыбытковым дзяржаўным бізнэсам, вядома, здаецца шмат каму. Тым не менш, і для гэтых «бізнэсоўцаў» прыйшоў цяжкі час, — пракаментаваў чарговую амністыю сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Георгій Дзмітрук. — «Няма прыбытку!», — сказаў кіраўнік бізнэс‑праекту і вырашыў адпусціць «зэкаў» без выходнай дапамогі. Пакуль на складах ляжаць вялікія запасы прадукцыі, пакуль назіраецца спад у будаўнічай галіне, утрымліваць бясплатных швачак, будаўнікоў і іншых працаўнікоў ніхто не збіраецца. Наступнымі лішнімі могуць стаць суддзі, следчыя, работнікі МУС і пракуратуры. Дый дзейнасць дэпутатаў, што прымалі амністыю, можа быць у хуткім часе прызнаная стратнай. Будзем чакаць новых скарачэнняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0