У Беларусі большасць выбірае курс стабільнасці. Такое меркаванне выказаў протаіерэй Фёдар Поўны сёння ў эфіры АНТ.

«Калі ёсць запыт на змены, то з'яўляецца і лідар. На жаль, у гэтую кампанію нам не прапаноўваюць развіццё краіны, толькі праграмы злому. І гаворка ўжо ідзе пра захаванне незалежнасці і нацыянальнай бяспекі. Калі кандыдат не прызнае годным нічога з дзеючага курсу і заклікае народ ісці на плошчу, то гэта не той чалавек, якому можна даверыць краіну. Сёння кожны разважны чалавек разумее, як важная пераемнасць, каб развівацца далей. І калі нас пераконваюць, што ўсё да гэтага было дрэнна ці зусім дрэнна, то ёсць падстава задумацца над праўдзівасцю гэтых слоў. Не бывае ўсё дрэнна».

«Немагчыма не заўважаць, як на нашых вачах адбываецца спроба сэнсавай дыскрэдытацыі Беларусі. Нам рыхтуюць тапкі, халат, каструлю — гэтымі сімваламі нам ужо цяпер дэкларуюць: беларус, ведай сваё месца», — сказаў на заканчэнне Фёдар Поўны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0