Затрымалі Алега Мяцеліцу, прадпрымальніка і сябра кампаніі «Гавары праўду» з Бялынічаў.
Як паведаміла «Радыё Свабода» сустаршыня «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, Мяцеліцу затрымалі разам з некалькімі іншымі людзьмі ў аграсядзібе «Старкі» ў Бялыніцкім раёне.
Іх завезлі ў міліцэйскі пастарунак. Іншых потым адпусцілі, а Мяцеліцу абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. 6 жніўня яго маюць судзіць.
0
0
0
0
0
0