А вочы такія сумныя-сумныя ў яго.
Скандал вакол слана, што трымаецца нетрадыцыйнай арыентацыі, працягвае набіраць абароты. Слон пражывае ў заапарку горада Познань.
Цяпер у горадзе збіраецца цэлая група абаронцаў слана, якія плануюць зладзіць у траўні буйную тыднёвую акцыю ў падтрымку жывёліны.
Дзесяцігадовы слон Ніньё ўжо тры разы быў вымушаны мяняць заапарк праз сваю фізіялагічную асаблівасць.
Спачатку ён жыў у Варшаўскім заапарку, але вёў сябе, мякка кажучы, не прыгожа.
Пастаянна тэрарызаваў сланіх, біў іх хобатам, штурхаў у басейн, але быў вельмі далікатны з самцамі.
Жывёліну збылі ў Будапешт, але там ён не прыжыўся.
Слон вярнуўся ў Польшчу, гэтым разам пасяліўся ў Познанскім заапарку. Цяпер ён стаў сімвалам Познані: людскія натоўпы штурмам бяруць заапарк, абы паглядзець на Ніньё.
Аднак адміністрацыя гораду абрынулася з вострай крытыкай на слана‑гея. Так, радны познаньскага муніцыпалітэта Міхал Гжэшч папракае слана ў тым, што ён ня можа даць патомства і тым самым з’яўляецца цяжарам для заапарку.
«Мы не дзеля таго плацілі 37 млн даляраў за самы вялікі ў Еўропе сланоўнік, каб там жыў слон‑гей. Калі мы хочам набыць статак сланоў, то Ніньё можа ўсіх распалохаць».
Праўда, потым Гжэшч назваў сказанае «жартам». Праўда, польскую грамадскасць гэта не супакоіла.
Акцыя ў абарону слана будзе трываць з 8 па 16 траўня. Мяркуецца правесці розныя канцэрты, сппектаклі, выставы. Сабраныя грошы пойдуць на ўтрыманне Ніньё.