Дзмітрый Жук

Дзмітрый Жук

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант прапанаваў у «Клубе рэдактараў» абмеркаваць магчымасць увядзення крымінальнай адказнасці за абразу беларускй мовы. Ён пабачыў такую прапанову ў адным з пакетаў рэформаў, апублікаваных у інтэрнэце, і палічыў, што гэта ідэя Святланы Ціханоўскай.

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Дзмітрый Жук паразважаў на гэту тэму. 

«Я вам шчыра скажу, што часам, слухаючы, як гэтыя людзі размаўляюць на беларускай мове, хочацца плакаць. І сваёй арфаэпіяй, і вымаўленнем, і калькаваннем рускай мовы яны як ніхто іншы абражаюць гэту мову. Спачатку вывучыце — потым прапагандуйце», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0