Талісман чэмпіянату

Талісман чэмпіянату

У выпадку неабходнасці Фінляндыя разгледзіць магчымасць пераняць частку чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, паведамляе Tribuna.com са спасылкай на Press.lv. Пра гэта заявіў прэзідэнт фінскай хакейнай асацыяцыі Хары Нумэла.

Сусветнае першынства павінна прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года ў Мінску і Рызе, аднак прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш заявіў, што праз палітычную сітуацыю ў Беларусі Латвія не можа праводзіць чэмпіянат разам з ёй, і заклікаў перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну.

Калі Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) адмовіцца пераносіць турнір з Мінска, а сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, Латвія можа адмовіцца ад правядзення сваёй часткі чэмпіянату.

У найбліжэйшы час Міністэрства адукацыі і навукі, у падпарадкаванні якога знаходзіцца латвійскі спорт, пачне перамовы з IIHF. Латвія чакае рашэння Федэрацыі на працягу месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0