Аляксандр Лукашэнка можа больш не разлічваць на магчымую «шматвектарнасць» палітыкі Беларусі пасля таго, як ён назваў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона нявопытным палітыкам. Пра гэта паведамляе расійскі сенатар Аляксей Пушкоў у сваім Telegram-канале, піша РБК.

Раней кіраўнік Францыі заклікаў Лукашэнку пакінуць сваю пасаду. Той у адказ заявіў, што ў Макрона мала досведу ў палітыцы.

«А пасля таго як Лукашэнка назваў Макрона «няспелым палітыкам», ён можа смела ставіць крыж на любых ілюзіях пра «шматвектарнасць», калі яны ў яго яшчэ засталіся. Няма ў яго іншага вектара, акрамя Саюзнай дзяржавы», — сказана ў паведамленні сенатара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0