З 00:00 28 верасня спыніла дзеянне норма ў пастанове Кабміна аб забароне ўезду замежнікаў на тэрыторыю Украіны, і з панядзелка замежным грамадзянам дазволены ўезд ва Украіну, растлумачыў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Пастанова, у якой таксама былі прапісаны абмежаванні ўезду замежнікаў, працягвае дзейнічаць.

Гэта пастанова ўрада №641. Там была дакладна прапісаная забарона ўезду замежнікаў на тэрыторыю нашай краіны з 28 жніўня да 00.00 28 верасня. Фактычна, гэтай ноччу гэтая норма аб забароне ўезду замежнікам у нашу краіну спыніла сваё дзеянне. З гэтага часу замежнікам уезд у нашу краіну не забаронены», — сказаў Дземчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0