У чацвер вызначыліся фіналісты Кубку УЕФА.

Данецкі «Шахцёр» выйграў на сваім полі ў кіеўскага «Дынама» -- 2:1, вырваўшы перамогу на апошніх хвілінах. Вызначыліся ў гарнякоў бразільскія легіянеры Жадсан і Ілсінью. У першым матчы была зафіксавана нічыя 1:1.

Гэта першы фінал «Шахцёра» за ягоную гісторыю.

Драматычны матч адбыўся ў Гамбургу, дзе гуляўся «нямецкі» паўфінал (так вырашыла лёсаванне). У першым матчы ў гасцях «Гамбург» у гасцях перамог «Вердэр» 1:0, і ўчора ён першыў адкрыў лік (Івіца Оліч), але потым «Вердэр» забіў тры мячы ў адказ (Дыегу, Клаўдыё Пісара, Баўман). Оліч здолеў скараціць лік да мінімуму (2:3), але за кошт большай колькасці мячоў, праведзеных у гасцях, у фінал ідзе «Вердэр».

Фінал пройдзе 20 траўня ў Стамбуле
на стадыёнё «Шокру Сарачоглу» -- футбольнае поле любімай каманды Кемаля Атацюрка «Фенербахчэ».

Злётаць з Мінска ў Стамбул з размяшчэннем у гатэлі каштуе ад 450 даляраў, ёсць варыянт дабрацца да Адэсы, а там нібыта ходзіць паром.

***

Учора таксама вызначыліся два пазасталыя паўфіналісты хакейнага чэмпіянату свету: Канада выйградла ў Латвіі – 4:2, а Швецыя – у Чэхіі з лікам 3:1.

Сёння ў Берне ў паўфіналах згуляюць: Расія – ЗША (пачатак у 17:15), Канада – Швецыя (21:15).

Матч за трэцяе месца і фінал пройдуць у нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0