У гарадскую клінічную гінекалагічную бальніцу з 10 лістапада шпіталізуюць пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў першы намеснік старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка.
— Пад размяшчэнне пацыентаў з COVID-19 аддадзена 160 ложкаў, гэта значыць гэта ўся клініка, — адзначыў ён.
У сталіцы пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй стацыянарна лечаць яшчэ ў 1-й, 2-й, 3-й, 4-й, 5-й, 6-й і 10-й клінічных бальніцах, у дзіцячай і дарослай інфекцыйных клініках.
У 11-й клініцы пацыенты праходзяць рэабілітацыю пасля перанесенага каранавіруса.
0
0
0
0
0
0