За 8 кілямэтраў ад Жодзіна, над шашой Барысаў‑Менск залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Пра акалічнасьці зьяўленьня нацыянальнага сьцяга расказаў дэмакратычны актывіст Барыс Хамайда, спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы.

Паводле ягоных словаў, сьцяг прымацаваны да электрычных дратоў над шашой у раёне чыгуначнай станцыі «Красное знамя». Да яго прычэплена цыдулка такога зьместу: «Падаючыся ў бок беларускай сталіцы, прыпыніўся тут, каб аднавіць гістарычную справядлівасьць і надаць гэтай станцыі назву «Бел‑чырвона‑белы сьцяг». Няхай вечна жывуць нашы нацыянальныя сымбалі! Мірон».

Барыс Хамайда пэўны, што сваю чарговую акцыю легендарны Мірон прысьвяціў вядомай падзеі найноўшай беларускай гісторыі: угодкам рэфэрэндуму, пасьля якога бел‑чырвона‑белы сьцяг страціў статус дзяржаўнага. Але ён, на думку апазыцыянэра, застаўся галоўным нацыянальным сымбалем для ўсіх беларускіх патрыётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?