У сувязі з рэканструкцыяй трамвайных пуцей рух грамадскага транспарту па вуліцах Сядых і Каліноўскага ў Мінску часовы змяняецца.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, з 2.00 25 мая да 5.00 1 чэрвеня рух аўтобусаў маршрутаў №№ 87, 1187-ТК арганізуецца па вуліцы Гамарніка, Лагойскім тракце, вуліцах Карбышава і Сядых у абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў.

З 2.00 8 чэрвеня да 5.00 15 чэрвеня рух аўтобусаў маршрутаў №№ 13, 37, 576Д арганізуецца па Лагойскім тракце, мясцовым праездзе (перад Севастопальскім паркам), вуліцах Кнорына, Каліноўскага ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?