Увечары 10 студзеня кіроўца аўтамабіля «Таёта» ўрэзаўся ў асвятляльную мачту на 43-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД, паведамляе ДАІ Мінска.

У выніку ДТЗ ён атрымаў траўмы, з якімі быў дастаўлены ў бальніцу. Высветлена, што 23-гадовы кіроўца не мае права кіравання транспартнымі сродкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0