Максім Знак. Фота Надзеі Бужан

Максім Знак. Фота Надзеі Бужан

Святлана накіравала афіцыйны ліст на адрас камітэта прэміі імя Людовіка Трар'е. Гэта самая прэстыжная прэмія ў галіне правоў чалавека. Яе атрымлівалі Нэльсан Мандэла, Карына Маскаленка і іншыя вядомыя праваабаронцы. Ціханоўская і штаб Бабарыкі ўпэўненыя, што Максім Знак, які знаходзіцца за кратамі з 9 верасня, заслужыў права быць у адным спісе з гэтымі людзьмі.

«Праца адваката ў Беларусі суправаджаецца пагрозай пазбаўлення ліцэнзіі. Але Максім, разумеючы гэта, далучыўся да штаба Віктара Бабарыкі. Ён стаў першым адвакатам, які па даверанасці падаў у ЦВК заяву аб рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты зняволенага Віктара», — зазначае Ціханоўская.

Пасля выбараў Максім увайшоў у прэзідыум Каардынацыйнай рады і падаў скаргу ў Вярхоўны Суд, прыклаўшы 25 тэчак з доказамі фальсіфікацый вынікаў. Гэта не толькі выключны крок па адстойванні правоў і свабод грамадзян, але і асабістая мужнасць Максіма — ён ведаў, што за гэта ў любы момант яго могуць арыштаваць.

«Я ўпэўненая, што Максім Знак — менавіта той чалавек, які заслужыў прызнанне за свой прафесіяналізм. І, як і сотні людзей, якія апынуліся ў турме за сваю смеласць, ён павінен быць вызвалены без якіх-небудзь умоў», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0