Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

«У цэнтральнай частцы горада нясуць службу супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі ў складзе парных пешых патрулёў па ахове грамадскага парадку. Акрамя таго, у горадзе Мінску створаны і ўжо пачаў сваю працу Мінскі гарадскі аператыўна-сітуацыйны штаб, які адсочвае становішча, апрацоўвае і аналізуе ўсю інфармацыю, якая ўжо маецца, якая паступае і будзе паступаць. Міліцыя гатовая да любых выклікаў і пагрозаў. Ахова грамадскага парадку ў сталіцы ў перыяд правядзення гэтага сходу будзе забяспечана», — заявіў Купчэня.

Паводле яго слоў, работнікі міліцыі гатовы «як тэарэтычна, так і практычна»: аналізаваліся ўсе варыянты развіцця падзей, праведзены інструктажы, неабходныя заняткі і вучэнні. Арганізаваны спецыяльныя пункты абагравання для сілавікоў.

Купчэня таксама нагадаў, што міліцыі «законам дадзена права ўжываць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі і зброю ў мэтах, якія прадугледжаны гэтым законам».

«Таму яшчэ раз заклікаю і нагадваю аб гэтай адказнасці, каб не забывалі, што ёсць закон «Аб масавых мерапрыемствах», ёсць пэўныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе за масавыя беспарадкі, за групавое парушэнне грамадскага парадку. Акрамя таго, ёсць адказнасць за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і пагрозу яго прымянення, а таксама непадпарадкаванне і супраціў законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі. Таму будзем дзейнічаць у залежнасці ад становішча, з ужываннем у тым ліку, пры неабходнасці, у адпаведнасці з заканадаўствам, спецыяльных сродкаў», — заявіў Купчэня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0