БелТА

БелТА

Лукашэнка нагадаў, што было прынята рашэнне ўрада па спыненні неабгрунтаванага росту цэн. У прыватнасці, у дачыненні да лекаў пасля павышэння ПДВ да 10%, і пад гэта аптэкі пачалі падымаць цэны.

«А некаторыя і на 30% павысілі», — зазначыў Васіль Герасімаў.

«Так. Значыць, самым жорсткім чынам трэба спыняць людзей, — падкрэсліў Лукашэнка. — Мы павінны бачыць і аптавікоў, і розніцу. Але самае галоўнае — лекі.

Мы не павінны дазволіць гэтым рознага роду адурэлым нажывацца на бедах людзей. Ніхто не прыйшоў і не прынёс капейку з іх для таго, каб падтрымаць лячэнне ад кавіду.

Ніхто, толькі дзяржава. Ужо мільярд даляраў на гэта з усіх крыніц краіна выдаткавала. Што, хтосьці прыйшоў з уласнікаў аптэк і іншых, нейкія грошы даў? Ніхто не даў».

«Ну, у нас 50% дзяржаўных аптэк, 50% прыкладна прыватных. Калі ў пачуцці не прывядзём прыватнікаў, ну што ж, тады будуць працаваць дзяржаўныя аптэкі. Але мы не можам дазволіць нажывацца на здароўі людзей. Таму лекі — на асаблівы кантроль», — заявіў Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0