news.sky.com

news.sky.com

Нагадаем, што 1 лютага вайскоўцы зладзілі пераварот. У гэты дзень павінен быў пачаць працу абраны ў лістападзе парламент, якому трэба было зацвердзіць новы склад урада. Аднак армія заявіла, што іх умяшанне ў палітычную сітуацыю абумоўлена фальсіфікацыямі са спісамі выбаршчыкаў у ходзе парламенцкіх выбараў і распачатых хваляванняў.

Прэзідэнта краіны Він М'іна, дзярждарадцу Аун Сан Су Чжы і іншых кіраўнікоў кіруючай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» ўзялі пад варту. Камандуючы ўзброенымі сіламі генерал Мін Аунг Хлайн стаў часовым прэзідэнтам.

У адказ у краіне пачаліся пратэсты і была абвешчана нацыянальная забастоўка. У некаторыя буйныя гарады ўлады ўвялі ваенную тэхніку, у дзяржаве практычна цалкам адключалі інтэрнэт.

Мітынгоўцаў разганялі стральбой на паражэнне, слёзацечным газам, святлошумавымі гранатамі. Краіна знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча. 

Паводле карэспандэнта Бі-бі-сі па Паўднёва-Усходняй Азіі, сярод загінулых і параненых у сераду ў гарадах Мандалай і Маніва шмат людзей з кулявымі раненнямі ў грудзі і галаву, што кажа пра тое, што салдаты і паліцыя стралялі на паражэнне.

У гэты ж дзень у найбуйнейшым горадзе краіны Янгоне паліцыя сабрала жыхароў аднаго з раёнаў, пастроіла іх у шэраг, прымусіўшы пакласці рукі на галаву, і забрала на грузавіках.

Лідар пратэсту ў горадзе Мінгян распавёў агенцтву Reuters, што паліцыя спачатку ўжыла слёзацечны газ і святлошумавыя гранаты, а потым пачала страляць баявымі патронамі.

«Яны не накіроўвалі на нас вадамёты з заклікамі разысціся, яны проста адкрылі агонь», — кажа ён.

Па паведамленні агенцтва Press Trust of India, у Мінгяне былі забітыя два падлеткі.

Чытайце:

М’янма: што адбываецца, калі сілавікі робяцца ўладнай кастай

Віктар Марціновіч: Як канчаецца дэмакратыя. Урокі М’янмы

Мільёны людзей далучыліся да ўсеагульнай забастоўкі ў М'янме

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0