Балгарыя адкрывае межы для турыстаў з 1 мая, а старт чартараў з Беларусі анансаваны на 1 чэрвеня. 

«Мы разлічваем, што пачнём сезон з Беларусі, згодна з заяўленым планам — 1 чэрвеня», — сказаў ён.

У мінулым годзе турыстычны сезон у Балгарыю пачаўся вельмі позна, у верасні. Сёлета прадстаўнік туркампаніі разлічвае, што сезон будзе паўнавартасны.

Па яго словах, 10 тысяч беларускіх турыстаў перанеслі пуцёўкі на 2021 год з мінулага праз адмены з-за каранавіруса.

Паводле інфармацыі на сёння, для ўезду ў Балгарыю патрабуецца ПЛР-тэст не раней чым за 72 гадзіны, а па вяртанні ў Беларусь чакае 10-дзённая ізаляцыя. Таксама патрабуецца віза (35 еўра для дарослых, 5 еўра для дзяцей да 5 гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0