Андрэй Плясанаў — вядомы беларускі музыка, мастак і кінарэжысёр, член Міжнароднай Гільдыі Жывапісцаў. Нарадзіўся ў Мінску ў 1948 годзе. C 1975 па 1980 вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні рэжысуры (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Андрэй Плясанаў вядомы з канца 80-х гадоў як актыўны арганізатар такіх значных для гісторыі беларускага авангарду выстаў, як «На Калектарнай» (1987 г.); «Перспектыва» (1987 г); рэспубліканская выстаўка «Панарама» (1989 г); «Скарбніца беларускага авангарду» (1989 г.); «Мы з Мінска» (1997 г.); «Наша калекцыя» (1999 г.), «Беларускі авангард 1980-1990-х гг.» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, 2010г.), а таксама ўладальнік адной з найбольш значных калекцый жывапісу беларускіх мастакоў-авангардыстаў, якая сёння налічвае больш за тысячу работ.
Памёр мастак Андрэй Плясанаў
Памёр народжаны ў 1948 годзе Андрэй Плясанаў, мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысёр.
0
0
0
0
0
0