Deffi.lt

Deffi.lt

— Наконт сітуацыі з нашага боку мы можам сказаць, што так, сапраўды стабілізавалася. Цяпер нашы інстытуцыі займаюцца тымі нелегаламі, якія жывуць у Літве. Гэта значыць, нам трэба вызначыцца з іх далейшым знаходжаннем, міграцыйная служба афармляе дакументы, правярае іх, яны праходзяць усе прадугледжаныя для такой сітуацыі працэдуры.

А вось з боку Беларусі я б не сказаў, што там сітуацыя стабілізавалася, бо некалькі тысяч — напэўна, каля чатырох-пяці тысяч нелегалаў — да гэтага часу блукаюць па лясах Заходняй Беларусі, пражываюць у гасцініцах, іх грошы, мы ведаем, сканчаюцца.

Беларускі бок прымусова, па словах Анушаўскаса, вязе іх на мяжу, прымушае іх да пераходу літоўскай мяжы. Мы, вядома, гэтага не дазваляем. Але, ва ўсякім выпадку, мы бачым, што ў той капкан, які Лукашэнка будаваў для краін Еўрасаюза, трапіў ён сам.

«Што будзе з гэтымі людзьмі, у якой сітуацыі яны апынуцца, я думаю, што гэта пытанне», — рэзюмуе міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0