Паводле Канстытуцыі, у Швецыі кожны мае права на бясплатную адукацыю.

У школу дзеці ідуць у сем гадкоў. Навучальны год пачынаецца напрыканцы жніўня і працягваецца ажно да канца чэрвеня. Адукацыя пачынаецца з так званага Förskoleklass’у ( у нас гэта садок). Наступны крок гэта Grundskola, якая складаецца з дзевяці класаў і падзелена на два этапы. Першы – гэта вучні ад сямі да трынаццаці гадоў, другі – ад трынаццаці да шаснаццаці.

Да восьмага класу навучанне вучняў не ацэньваецца, ў шведскай адукацыйнай сістэме няма ані двоек, ані троек. Замест гэтага ёсць залікі, якія абазначаюцца літарай G. VG – гэта залік з адзначэннем, MVG – гэта найвышэйшы ўзровень. Калі хтосьці не залічыць матэрыял, то атрымоўвае IG.

У дзевятым класе вучні пішуць тэст, які ацэньвае ўзровень валодання шведскай мовай і ўзровень ведання літаратуры. Паралельна ацэнваецца валоданне ангельскай мовай, матэматыкай і дадатковай замежнай мовай.

На падставе пасведчання аб сканчэнні Grundskol’ы можна распачаць навуку ў гімназіі (Gymnasieskolа). Навучанне ў гімназіі працягваецца тры гады. Навука ідзе па двух напрамках: гуманітарным (samhällskunskap) і прыродазнаўчым (naturvetenskap), якія рыхтуюць вучняў да ўніверсітэту. Можна таксама выбраць прафесійны профіль.

Каб распачаць навуку у вышэйшай навучальнай установе не трэба здаваць экзаменаў. Вучняў прымаюць на падставе залікаў атрыманных у трэцім класе. Студэнт абірае сабе курсы паводле зацікаўленасцяў. Кожная навучальная ўстанова абавязная прапанаваць студэнту самыя розныя заняткі на выбар. Шведскія студэнты не маюць заліковых кніжак. Шмат спраў можна вырашыць дзякуючы інтэрнэту. Адзінае, за што плоціць студэнт, гэта за матэрыялы, якія прыносіць выкладчык. Існуе практыка аплаты за дзяржаўныя экзамены.

Пачынаючы з 70-ых гадоў, існуе сістэма пунктавых адзнак: адзін пункт – гэта адзін навучальны тыдзень і ўласная праца студэнта. За год трэба назбіраць 40 пунктаў. Ёсць шэсць акадэміцкіх экзаменаў, пасля якіх можна атрымаць розныя дыпломы. Напрыклад пасля двух гадоў навучання можна атрымаць «дыплом» (högskoleexamen) за 80 пунктаў, наступны называецца Bachelor (kandidatexamen) за 120 пунктаў, пасля чатырох гадоў – за 160 пунктаў і апошні называецца master (masterexamen) за 200 пунктаў.

У дадатак, пасля трох гадоў навучання у аспірантуры, можна атрымаць тытул доктара.

Падарожжа па Скандынавіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0