Максім Знак ставіць рэкорды па напісанні лістоў з-за кратаў. Невядома, ці нехта яшчэ са зняволеных даслаў больш вестачак на волю.
Ён часта піша свае пасланні на паштоўках, яны кароткія, ёмістыя па змесце, быццам прымаўкі, і зазвычай пазітыўныя, заўважае «Радыё Свабода».
Знак знаходзіцца за кратамі 462 дні. Атрымліваецца, што ён пісаў у сярэднім па 15 лістоў за дзень.
Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі за «заклікі пашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання». Разам з ім асудзілі Марыю Калеснікаву на 11 гадоў зняволення.
0
0
0
0
0
0