З 11 да 17 студзеня палітссыльны Павал Севярынец будзе "стажыравацца на лесапавале" з тым, каб пасьля там працаваць. Паўла яшчэ мацней адразаюць ад сьвету: дзялянкі знаходзяцца за 10-20 км ад населеных пунктаў, аніякай сувязі. Паўлаў бацька, Кастусь Севярынец, зьвязвае перавод сына з хуткімі выбарамі. "Яшчэ раней Паўла перавялі яго на другую зьмену, з 16-й па 24-ю гадзіну, пазбавіўшы магчымасьці харчавацца ў сталоўцы". Бацькі распаўсюдзілі заяву, у якой папярэджваюць пра адказнасьць за лёс свайго сына начальніка лесапункту Ліліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?