Брытанская амбасада "выкрыла" генэрала Чаргінца, які расказаў "Інтэрфаксу", што Кембрыдзкі ўнівэрсытэт надаў яму званьне "Палітык году - 2005" і залаты мэдаль за дасягненьні ў прафэсійнай палітыцы. Мэдалём генэрал цешыўся нядоўга: брытанскае пасольства распаўсюдзіла прэс-рэліз, што "на ўзроўні ўнівэрсытэту няма праграмы ўзнагароджаньня палітыкаў такога кшталту".

Генэрал, мусіць, трапіў на кручок звычайных махляроў. Найхутчэй, гаворка ідзе пра кантору пад назваю "The International Biographical Centre of Cambridge". Яны сапраўды месьцяцца ў Кембрыджы, але да ўнівэрсытэту ня маюць дачыненьня. Яны знаходзяць адрасы дзеячаў рознага калібру і рассылаючы лісты прыкладна такога зьместу: за вашы выдатныя дасягненьні наша крутая кантора вас абрала чалавекам году; калі хочаце дыплём (ці мэдаль), які пра гэта сьведчыць, - пералічыце грошы, вышлем. Грошы адносна невялікія - даляраў сто. У Беларусі на гэта шмат хто купляўся на пачатку 1990-х, а пасьля разабраліся што да чаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?