Панядзелкавая трэніроўка зборнай. На пярэднім плане: Віталь Кутузаў, Юры Жаўноў, Аляксандр Глеб.Фота Кацярыны Завадскай, football.by

Панядзелкавая трэніроўка зборнай. На пярэднім плане: Віталь Кутузаў, Юры Жаўноў, Аляксандр Глеб.
Фота Кацярыны Завадскай, football.by

Сёння, 12 жніўня, на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету — 2010 Беларусь — Харватыя.
Пачатак у 21:15.

Квіткі ад 15 000 да 50 000 тысяч.

Заўзятараў міліцыя просіць прыходзіць на гульню загадзя, каб унікнуць чэргаў.

Матч у жывым эфіры будзе трансляваць канал АНТ. Пачатак трансляцыі ў 21:05.

Сёння ў Мінску пахаладала, пасля 9‑й пайшоў дождж.

На вечар прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, невялікі дождж. Тэмпература каля +14.

Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Бернд Штанге) маюць рэальныя шанцы заняць другое месца ў групе, што дасць магчымасць трапіць у стыкавыя матчы.

Турнірнае становішча: Англія — 21 бал (7 гульняў, розніца мячоў 26—4), Харватыя — 11 (6, 12—6), Украіна — 11 (6, 9—6), Беларусь — 9 (5, 14—7), Казахстан 3 (7, 7—22), Андора — 0, (7, 2—25).

Так атрымалася, што праз тры тыдні, 5 верасня, беларусам у Заграбе гуляць матч у адказ з падапечнымі Славена Біліча. агчыма, у гэтых двух гульняў і вызначыцца, ці захаваюць нашыя футбалісты на другое месца ў групе.

Далейшыя матчы:

5 верасня: Украіна — Андора, Харватыя — Беларусь;
9 верасня: Англія — Харватыя, Беларусь — Украіна, Андора — Казахстан.

10 кастрычніка: Украіна — Англія, Беларусь — Казахстан;
14 кастрычніка: Казахстан — Харватыя, Андора — Украіна, Англія — Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?