У пятнiцу тэмпература паветра ўначы 7—15, удзень 17—23, месцамi пройдуць кароткачасовыя навальнiчныя дажджы, паведамiла рэдакцыi «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

У суботу кароткачасовыя дажджы, месцамi з навальнiцамi, будуць назiрацца толькi на паўночным захадзе, а ў нядзелю невялiкiя навальнiчныя дажджы пройдуць на поўначы краiны.

Уначы — 6—14 градусаў. Удзень у суботу 17—23, на поўднi да 25, у нядзелю стане на некалькi градусаў цяплей.

Сяргей Куркач, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0