Джына Раймонда. Фота: AP

Джына Раймонда. Фота: AP

У ЗША ўвялі абмежаванні на экспарт, рээкспарт і продаж прадметаў раскошы ў Беларусь і Расію. Пра гэта гаворыцца ў рэлізе Міністэрства гандлю ЗША, паведамляе Zerkalo.io.

«Мы не дазволім Пуціну і яго паплечнікам працягваць жыць у раскошы, прычыняючы велізарныя пакуты ўсёй Усходняй Еўропе. Сённяшнія дзеянні пазбаўляюць іх яшчэ адной крыніцы суцяшэння і нагадвае ім, што Расія становіцца ўсё больш ізаляванай», — заявіла міністр гандлю ЗША Джына Раймонда.

У прэс-рэлізе амерыканскага ведамства адзначаецца, што да гэтага часу кантроль у дачыненні да паставак прадметаў раскошы прымяняўся ЗША толькі ў дачыненні да Паўночнай Карэі.

«Гэта павінна нагадаць Пуціну і яго расійскім і беларускім паплечнікам, што свет рашуча асуджае зладжаны ім кашмар. ЗША, нашы саюзнікі і партнёры будуць і далей ужываць сур'ёзныя меры да Расіі і Беларусі за далейшае ўварванне ва Украіну», — падкрэсліваецца ў рэлізе.

У спісе прадметаў раскошы амерыканскага паходжання, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, — спіртныя напоі, тытунёвыя вырабы, адзенне, ювелірныя вырабы, аўтамабілі і антыкварныя тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0