«Дзякуючы шэрагу даследаванняў траекторыі палёту ракеты і аналізу іншых аспектаў удалося высветліць, што ўдар быў зроблены з тэрыторыі Данецкай вобласці, якая яшчэ з 2014 знаходзіцца пад часовай акупацыяй Расеі. Эксперты пацвердзілі, што для абстрэлу ўжылі кіраваную аднаступенчатую цвёрдапаліўную ракету 9М79−1 з зарадам касет — «Точка У», — праінфармавалі ў СБУ.
У Службе бяспекі адзначылі, што некалькі комплексаў з «Точкай У» размешчаныя на акупаваных тэрыторыях Данбаса і выкарыстоўваюцца ўжо 8 гадоў.
У выніку абстрэлу чыгуначнага вакзала ў Краматорску загінуў 61 чалавек, яшчэ 121 атрымаў раненні.