Афіцыйная статыстыка польскай беларушчыны не натхняе. У Беластоку толькі крыху больш за 70 дзяцей вывучаюць беларускую мову пры афіцыйным беларускім насельніцтве каля 7 тыс. чалавек. Між іншым, у Сэйнах, дзе пражывае літоўская меншасьць, на роднай мове вывучаюць біялёгію, хімію і «нават фізкультуру».

Паводле апошняга перапісу, толькі 48 тыс. беларусаў назвалі сябе беларусамі, а 85 адсоткаў праваслаўных запісалі сябе ў палякі. «Людзі слабыя ўцякаюць зь беларускага асяродзьдзя. Застаюцца тыя, каму ўжо гонар не дазваляе кудысьці пайсьці. Нішто іх не трымае — толькі гонар», – кажа прафэсар Яўген Мірановіч зь Беластоцкага ўнівэрсытэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0