У Беларусі ў студзені-жніўні 2009 года аб’ём унутранага валавога прадукта (ВУП) у супастаўных цэнах скараціўся на 0,5 % проці студзеня-жніўня 2008 года, паведамілі ў Белстаце.
Аб’ём намінальнага ВУП Беларусі за студзень-жнівень склаў Br85,991 трлн. Дэфлятар ВУП — 107 %.
На думку незалежных эканамістаў, рэальнае падзенне ВУП у краіне можа складаць 7—8 %, але ўлады дабіваюцца лепшай статыстыкі праз маніпуляцыі са статыстыкай прадпрыемстваў і дэфлятарам.
0
0
0
0
0
0