59-гадовага Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня ў Гродне. Пазней яго асудзілі на 10 сутак за нейкі рэпост. Аднак цалкам тэрміну ён не адбыў, бо трапіў у бальніцу.

Мікалай Маркевіч — адзін з дэпутатаў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання (1990—1995). У 1995 годзе ён быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савета, арганізаванай у знак пратэсту аб правядзенні рэферэндуму па пытаннях змены дзяржаўнай сімволікі і ўвядзення дзяржаўнага двухмоўя. Пасля быў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам гродзенскай газеты «Пагоня», у 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку.

Апошнім часам Маркевіч займаўся пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
4