Ён прызначыў:
Васіля Гурскага — галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук;
Цімафея Жыгарава — намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;
Уладзіміра Баравікова — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Каралеўстве Камбоджа, Лаосе і М'янме па сумяшчальніцтве.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Івана Фёдарава — старшынёй Лёзненскага райвыканкама;
Аляксандра Кохана — старшынёй Петрыкаўскага райвыканкама;
Сяргея Карпенкі — старшынёй Брагінскага райвыканкама;
Мікалая П'яўкі — старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;
Сяргея Чаркоўскага — старшынёй Навагрудскага райвыканкама;
Андрэя Атрушкевіча — старшынёй Пухавіцкага райвыканкама;
Уладзіміра Навіцкага — старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама;
Уладзіміра Кнігі — старшынёй Глускага райвыканкама;
Валерыя Наско — старшынёй Краснапольскага райвыканкама;
Дзмітрыя Хайноўскага — старшынёй Клімавіцкага райвыканкама;
Генадзя Цімашэвіча — генеральным дырэктарам дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка»;
Мікалая Балігатава — дырэктарам ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»;
Таццяны Сталяровай — намесніцай старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;
Мікалая Шчаснага — дырэктарам Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў.