Беларускамоўны полацкі качагар Уладзімер Губскі адсудзіў у кірауніцтва ЖКГ грашовую кампенсацыю за спецабутак. У сюжэце праграмы «Асабісты капітал» дае парады пра тое, як на практыцы абараніць свае працоўныя правы.

17 год спадар Уладзімер адпрацаваў у кацельні на цвёрдым паліве: калоў дровы, закідваў вугаль, выграбаў попел. І за увесь час працы ні разу не атрымаў ад начальства ЖКГ належны спецабутак, сам забяспечваў сваю тэхніку бяспекі.

У сістэме беларускай жыллёва-камунальнай гаспадаркі праблема спецвопраткі і спецабутку даволі распаўсюджаная. Качагары, дворнікі, рамонтныя рабочыя — тыя, каму выпадае цяжэйшая праца, часцяком самі купляюць сабе і форму і нават інструманты.

Пры гэтым спецвопратку ў Беларусі шыюць больш за 5 соцень фабрык, фірмаў, прадпрымальнікаў. Нават папраўчыя калоніі. Для камунальшчыкаў, як і для медыкаў, міліцыянтаў, нават вайскоўцаў. Адзін рабочы гарнітур і адну пару спецабутку на год працадаўцы абавязаныя набыць для кожнага рабочага, альбо аддаць яму кампенсацыю грашыма.

Бараніць свае працоўныя правы работніку варта ад самага пачатку. Што праўда, наймальнікі звычайна не любяць надта актыўных работнікаў. Таму важна юрыдычна правільна арганізоўваць свае патрабаванні.

Падрабязней — у сюжэце праграмы «Асабісты капітал» на тэлеканале «Белсат»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?