У Вільні, на вуліцы Барбары Радзівіл, раніцай 12 кастрычніка (каля 9:20) адбыўся выбух.

У гэтым будынку знаходзіцца штаб‑кватэра партыі сацыял‑дэмакратаў і офіс кантралёра па абароне правоў дзіцяці. Выбух прагрымеў у той частцы будынка, дзе знаходзіцца офіс сацыял‑дэмакратаў.

Раніцай у памяшканні праходзіла пасяджэнне партыі, пасля аднапартыйцы пайшлі ў кабінеты. Выбух адбыўся тады, калі адзін з калег паспрабаваў запальчнікай абпаліць нітку на пінжаку.

Пацярпеў адзін з работнікаў штаб‑кватэры, маладога чалавека адвезлі ў бальніцу. У яго абпаленыя твар і рукі.

Больш падрабязна на delfi.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0