Гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць 4‑‑11 лістапада Дні Губерта — грамадскія дні Гродна.

4 лістапада (серада), 16.00, Тронная зала Старога Замка — першая ў Беларусі прэзентацыя кнігі «Рыцары і дойліды Гародні», а таксама ўрачыстае адкрыццё выставы малюнкаў, паводле якіх паўставала ўнікальная кніга.

Удзел возьмуць аўтар кнігі, гісторык Алесь Краўцэвіч, мастак‑ілюстратар Павал Татарнікаў, дызайнер Сяргей Расолька, музыкі Зміцер Сідаровіч і Зміцер Вайцюшкевіч. Падчас прэзентацыі будзе праведзена дабрачынная латарэя, прыбытак з якой пойдзе на патрэбы гарадзенскіх музеяў.

Пачатак — 16.00, уваход вольны.

***

5 лістапада (чацвер), 18.30, Будзёнага 48а‑44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы) — творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам. Нагода - кніжны дэбют мэтра беларускага шансона — «Блюз Вясна».

Пачатак сустрэчы — 18.30, уваход вольны.

***

7 лістапада (субота), 9.30‑19.00, Будзёнага 48а‑44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы) ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё Гародні. ХV — XX стст.»

У канферэнцыі возьмуць удзел даследчыкі гарадзенскай даўніны з Гродна, Мінска, Аполе, Варшавы: Алесь Смалянчук, Наталля Сліж, Аляксей Шаланда, Ганна Паўлоўская, Андрэй Радаман, Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі, Віталь Галубовіч, Зміцер Віцько, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Сяргей Жумар ды інш.

***

8 лістапада (нядзеля), 11.00‑13.00, Будзёнага 48а‑44 — Круглы стол «Гарадзенскі «Новы свет». Перспектывы рэнавацыі і захавання».

Удзел у абмеркаванні захавання і перспектываў гарадзенскага раёна «Новы свет» возьмуць гісторыкі і грамадскія актывісты Андрэй Вашкевіч, Ігар Лапеха, Сцяпан Стурэйка, Хрысціна Марчук, Юля Катаржынская, Віталь Вановіч ды інш. Будзе прэзентаваны мультымедыйны дыск «Фотаплэнэр Адкрый Новы свет».

Пачатак сустрэчы — 11.00, уваход вольны.

9—11 лістапада (панядзелак‑серада) — гарадзенскі фестываль дакументальных фільмаў «Свабоднае кіно».

9 лістапада (панядзелак), 19.00, Будзёнага 48а‑44 — найноўшы твор тэлеканала «БЕЛСАТ» — трылогія «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Гарадзенскі паказ будзе першым у Беларусі.

Пачатак — 19.00, уваход вольны.

***

10 лістапада (аўторак), 19.00, Будзёнага 48а‑44 — фільмы міжнароднага фестываля праваабарончых фільмаў «Адзін свет» — «Моц бяссільных». Гэта шчырая, без таямніц тая частка гісторыі чэшскага народа, калі Чэхія была пад камуністычным рэжымам.

Пачатак — 19.00, уваход вольны.

***

11 лістапада (серада), 19.00 Будзёнага 48а‑44

— працяг паказу фільмаў міжнароднага фестываля праваабарончых фільмаў «Адзін свет» — «Пагроза». Гэта фільм пра новага «сябру» Беларусі, прэзідэнта Венэсуэлы Уга Чавеса, і штодзённае жыццё звычайных жыхароў гэтай краіны…

Пачатак — 19.00, уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?