Амерыка зняслаўленая! Вялізны помнік Мао Цзэдуну, заснавальніку камуністычнай дзяржавы, будуе кітайскі ўрад на выспе Чанша пасярод ракі Шанг у самым сэрцы Кітаю. Кітайскія СМІ паведамілі, што статуя ў вобразе Мао амаль завершаная, а яе вышыня сягае 32 метраў. Тым жа часам як падобны амерыканскі мемарыял на гары Рашмор у Паўднёвай Дакоце, дзе выяўлены тамтэйшыя прэзідэнты, не перавышае 18 метраў.

Кітайская статуя зробленая з граніту, які высечаны ў правінцыі Хунань, дзе нарадзіўся Мао. Дызайн — надзвычай нестандартны: камуністычны правадыр выяўлены не так, як зазвычай — у сталым веку, а 32-гадовым маладзёнам. Прычына: менавіта ў гэтым веку Мао Цзэдун напісаў верш, у якім пяе хвалу выспе Чанша. «Мы спадзяваліся, што дызайн здолее перадаць пачуццё верша, — сказаў Шай Лівун, адзін з дарадцаў праекту. — Мао Цзэдуну звычайна ставяць помнікі, дзе ён у старасці. Мы ж хацелі зрабіць нешта менш фармальнае і цікавейшае».

Злыя языкі кажуць, што паколькі ў праекце бярэ ўдзел вялікая колькасць іншаземцаў, дык Мао зусім не выглядае, як кітаец, і нават трохі падобны да сфінкса.


Амерыканскі аналаг на гары Рашмор
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?