У сталіцы Ірана, дзе ў сераду сабраліся сотні прыхільнікаў Мірхусэйна Мусаві — лідэра іранскай апазіцыі, адбыліся сутыкненні з паліцыяй.

Як паведамляюць сведкі, прыхільнікі Мусаві скандзіравалі «Смерць дыктатару! [г.зн. дзеючаму прэзідэнту Махмуду Ахмадзінеджаду]», пасля чаго паліцэйскія пачалі адцясняць пратэстоўцаў.

Паводле іншага сведкі, паліцыя ўжыла слёзацечны газ.

Таксама паведамляецца пра арышт некалькіх апазіцыянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?