Мінгарвыканкам дазволіў Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ правесці шэсце і мітынг у Лошыцкім яры.

Збор удзельнікаў заплаваны на 8 лістапада ў 11:30 ля Палаца культуры камвольнага камбіната (вуліца Маякоўскага). А 12‑й — пачатак шэсця. Удзельнікі акцыі дойдуць да Лошыцкага яра, дзе правядуць жалобны мітынг, паведаміў прэс‑сакратар КХП‑БНФ Валеры Буйвал.

«У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Мінску адмяняць акцыю мы не маем намеру», ‑‑ сказаў Буйвал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?