Суддзя Мікалай Стасевіч

Суддзя Мікалай Стасевіч

Справу разглядаў суддзя Мікалай Стасевіч, дзяржабвінаваўца — памочніца пракурора Карына Шымко.

Згодна з матэрыяламі справы, 27 лютага 2022 года абвінавачаны Жыдко падчас правядзення рэспубліканскага рэферэндуму знаходзіўся на выбарчым участку, размешчаным у Іванаўскім раённым цэнтры культуры і народных традыцый, нібыта ў стане алкагольнага ап'янення. Атрымаўшы бюлетэнь для галасавання, мужчына ўчыніў на ім непрыстойны надпіс у адрас Лукашэнкі. Затым, не апусціўшы бюлетэнь у скрыню для галасавання, абвінавачаны паказаў яго ў разгорнутым выглядзе членам камісіі, чым парушыў працу выбарчага ўчастка.

На бюлетэні быў выяўлены надпіс: «Лукашэнка і Пуцін, …. жахлівым чынам».

1 сакавіка суддзя Іванаўскага раённага суда Генадзь Кудласевіч па гэтым эпізодзе ўжо пакараў мужчыну адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Затым была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), аднак пасля экспертызы была вынесена пастанова аб спыненні справы праз адсутнасць саставу злачынства, але была заведзена справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства).

На судовым пасяджэнні 7 красавіка выступілі сведкі — тры прадстаўніцы выбарчай камісіі. Прадстаўнік абвінавачання запрасіў для Жыдко два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з улікам амністыі гэты тэрмін скараціць на адзін год.

Такі прысуд і быў вынесены ў панядзелак, 10 красавіка.

Атрымліваецца, што Дзмітрыя Жыдко пакаралі двойчы. Між тым юрысты «Вясны» кажуць аб правіле non bis in idem. 

Згодна з ім, «ніхто не можа быць пакараны двойчы за адно і тое ж парушэнне, што з'яўляецца ўніверсальным прынцыпам заканадаўчага рэгулявання юрыдычнай адказнасці і замацавана ў актах міжнароднага права (п. 7 арт. 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах), а таксама ў ч. 2 артыкула 115 Канстытуцыі, ч. 1 артыкула 14 Кодэкса аб судаўладкаванні, арт. 14. 1 ПВКаАП. Такім чынам, парушаны прынцып абавязковасці судовай пастановы, так як аднаму і таму ж дзеянню з розніцай год былі дадзены па сутнасці дзве юрыдычныя ацэнкі: спачатку ў парадку адміністрацыйнага працэсу, затым у парадку крымінальнага судаводства».

Сына Анатоля Лябедзькі не вызвалілі пасля 15 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9