Ірына Зімнева

Ірына Зімнева

Справу Ірыны разглядалі два дні. Суддзя Мотыль пасля таго, як учора заслухала жанчыну і яе абаронцу, абвясціла перапынак да наступнай раніцы 13 красавіка. Пасяджэнне праходзіла анлайн, Ірыне ставілі ў віну, нібыта яна «лаялася на міліцыянтаў».

Сёння ж раніцай адбыліся ператрусы ва ўсіх офісах «Слаўцэнтра», была забраная тэхніка. Затрымалі мужа Ірыны Аляксея — ён дагэтуль знаходзіцца ў РУУС. А саму Зімневу пасля штрафу таксама не адпусцілі, дакладна невядома, дзе яна цяпер знаходзіцца. Таксама невядома, ці гэта затрыманне паводле новай справы, ці іншая працэдура.

Дома ў сямейнай пары застаюцца дзве непаўналетнія дачкі.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання дырэктаркі Цэнтра славянскіх моў Ірыны Зімневай

Затрымалі дырэктарку Цэнтра славянскіх моў і культур

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9